top of page
Digital-Patreon-Logo_FieryCoral.png

ЛЯСНОЕ БОРТНІЦТВА

Традыцыйны лясны промысел

Культурная форма пчалярства

Лясное бортніцтва - промысел з глыбокім культурным кодам і багатай спадчынай. 

Яно з'яўляецца часткай прыроднай і грамадскай прасторы.

Звязаны з доглядам і аховай пчол у натуральных умовах іх існавання - борці-дупла і калоды-вуллі.

87764318_2720897534660610_27459696797920

ПЧАЛА

Пчала

Пчала - Богава істота тутэйшых лясоў, лугоў і балот.

Пчала жывая сакральная істота, якая крэпка ўвайшла ў жыццё беларусаў (літвінаў, палешукоў) - песні, паданні, павер'і, загадкі, прыказкі, параўнанні.

Нават сёння пчала святая для бортнікаў - бо яе забойства лічыцца роўным забойству чалавека. Да гэтага часу чалавек не прыручыў яе - а жыве разам з ёй. Таму бортнікі кажуць: "Не я збіраю мёд - а пчала". І нават калі пчала ўджаліла - то кажуць, што яна пацалавала

Больш пра пчалу
DPP_0010_2_edited.jpg

ЛЕС         БОР         ДРЭВА

Лес, забалочаныя тэрыторыі, заліўныя лугі - натуральныя ўмовы існавання пчалы і месца з абавязкамі гаспадарскіх адносін.

Без леса - бортніцтва ня можа існаваць.

Бары і дубровы - жывыя месцы, дзе селіцца каралева (матка пчаліная) са сваім роем. Дуплістыя і старыя дрэвы - гэта найбольш адпавядае прыродзе пчалінага роя.

Бортнікі з павагай адносяцца да дрэва, дзе жывуць пчолы і выраблена борць ці вісіць калода. Называюць Стойла і прыносяць да яго хлеб, клапоцяцца за тэрыторыю вакол яго.

Больш пра асяроддзе
Бор
Untitled_Panorama1_edited.jpg

ГІСТОРЫЯ

Гісторыя

Першыя згадкі пра бортніцтва сягаюць Х стагоддзя, калі падарожнікі з розных частак свету наведвалі пушчы сучаснай тэрыторыі Беларусі і апісвалі як край, дзе бягуць рэкі мядовыя.

Ужо ў Х ст. нормы звычаёвага права былі прапісаны ў "Рускай праўдзе" (артукулы звязаныя з пчоламі, борцямі і знамёнамі) - "Аже пчелы выдереть, то 3 гривны продаже, а за медъ, аже будеть пчелы не лажены, то 10 кунъ; будеть ли олекъ, то 5 кунъ".

Ужо ў XVI ст. бортніцтва дасягае ўзроўню абасобленай галіны вялікакняскай гаспадарцы ў Вялікім Княстве Літоўскім і знаходзіцца ў перыядзе Залатога веку бортніцтва. Яно пазначаецца на мапах, гравюрах, часта сустракаецца ў афіцыйных дакументах. А ў ІІІ Статуце ВКЛ нават займела асобныя артыкулы (Хто бы мелъ споръ о бръти або о входы в пущу; Устава дереву бортному; Цена пчолам; О пущу, о ловы, о дерево бортное, о озера и сенажати), што па тагачасных мерках было вялікім дасягненнем.

Больш пра гісторыю
86192231_2692973840786313_75305834553572

БОРЦЬ / КАЛОДА

Борць

Борць - штучнае дупло ў жывым дрэве (паходзіць ад старажытнага слова, якое азначае пустую прастору ўнутры, то бок камору). Ад гэтага віда жытла промысел займеў сваю назву. Борць борцілі бортнікі на вышыні ад 4 да 15 метраў ў сасне або дубе. Служыла такая борць не аднаму пакаленню бортнікаў.

Калода - неразборны вулей, тое ж самае што і борць, толькі ў нежывым дрэве. Калода-вулей вырабляецца так сама як і борць, мае тыя ж параметры, але бортнік можа борціць непасрэдна ў лесе або ў сваім маёнтку. Памеры калоды адрозніваюцца ў залежнасці ад гаспадара.

Калода або борць маюць шапку, галаву, сярэдзіну, под (пяту), плечы і рэбры.

Больш пра борць і калоду
IMG_1732_edited.jpg

ПРЫЛАДЫ

Прылады

Бортніка можна пазнаць па трох адпаведных прыладах: жэнь-лязіва (лязьво, лазіва, ліна, плець), пяшня, лазьбень (лабзень, коробец).

Найбольш цікавай з'яўляецца жэнь-лязіва зробленая са скуры лася, быка, каровы, мядзьведзя, або з пянькі, лыка. Гэтая прылада мае рог, каблук, сядзёлку, лежаю (дадатковая частка), вузельчыкі, хвост. Выкарыстоўваецца яна для пад'ёма на дрэва, фіксацыі на вышыні і спуска, а таксама для пад'ёма лазьбеня, сякеры і іншых прылад пад час працы з пчоламі.

Пяшня - далато на доўгай ручцы для выдзёўбвання каморы борці або калоды. Складаецца з жалезнай пяшні і драўлянага пяхоўя.

Лазьбень - кораб з ліпавага лубу для складання мёду ў сотах.

Больш пра прылады
781A2962%20mn_edited.jpg

КУЛЬТУРНЫ КАНТЭКСТ І БОРТНЫ КОД

Кантэкст

Традыцыйнае бортніцтва ахоплівае як канкрэтныя практыкі па вырабу калод-вулляў, борцей, прылад і прыстасаванняў, якія з’яўляюцца неад'емнай часткай бортнага промысла, так і шырокі пласт ведаў пра жывёльны і раслінны свет, навыкі і веды звязаныя дрэва-, метала- скураапрацоўкай, элементы нематэрыяльнай культуры – гэта ўсё з’яўляецца неад’емнай часткай традыцыйнага бортніцтва і выступае своеасаблівым культурным кодам супольнасці, сем'яў і рэгіёнаў.

У сённяшніх умовах бортніцтва захавалася як традыцыйны промысел з глыбокім культурным кантэкстам, які ўвабраў ўстойлівую практыку і падыходы (пошук прыдатнага месца, рэцэпты прываблівання роя, выраб калоды і падрыхтоўка борці, догляд і ахова пчол), механізм передачы (спадчынна, праз нефармальнае навучанне) і захавання промысла (добрасуседскіх адносін чалавека з прыродным наваколлем, жывёльным і раслінным светам), багатую нематэрыяльную спадчыну (прафесійны слоўнік, тапаніміка, звычаёвае права, абрады, забабоны, фальклор, народную кухню і медыцыну).

Больш пра традыцыі і культуру
83927570_2692970497453314_32622574420623

ЗВЫЧЫЁВАЕ ПРАВА

Нормы і парадак у бортніцтве усталёўваецца звычаёвым правам - права, якое не напісана на паперы, а перадаецца ў супольнасці (прафесійнай або мясцовай). І сёння звычаёвая права захавалася і дзейнічае сярод бортнікаў як закон, які перадаецца спадчынна.

Так, бортнікі прытрымліваюцца права на маёмасць (калоды, борці, або дрэва), выкарыстоўваюць калоды і пчол як сродак абмену і дарунку, спадчыннай перадачы промысла ад бацькі да старэйшага сына, ашчаднага карыстання багаццямі прыроды, наданне роўнасці пчала і чалавека. Раней выкарыстоўвалася адмысловая пазнака ўласнасці - бортнае знамя

На Палессі, калі лавілі пчаладзёра, то ў небаракі выцягвалі з пупа кішкі, прышчэпвалі іх да дрэва і ганялі вакол яго, пакуль ён не ўпадзе нежывы.

Часам калі лавілі пчаладзёра на дрэве, то прыбіралі лесвіцу (або астроў) і так яго пакідалі на вышыні 5-10 метраў. Такому злодзею заставалася самастойна злазіць, часам ён падаў і было добра, калі нічога сабе не зломіць і жывы вернецца дахаты.

Бортны Статут
26198506_1540663796017329_78342494473155

БОРТНЫЯ ЗНАМЁНА

Для пазнакі сваёй уласнасці бортнікі пазначалі адмысловымі знакамі свае прылады, калоды і бортныя дрэвы.

Бортная знамя (або знак, кляйно) - гэта спалучэнне геаметрычных фігур рознага віда: трохкутнікі, прамыя і касыя адрэзкі, касыя крыжы і іншае - спалучэнне дае больш складаныя фігуры. 

Раней кожная частка бортнага знака мела сваю назву і ад таго магло чытацца - у гістарычнай літаратуры захаваліся прыклады назваў: заячыя вушы, саха, рубеж, вавёрка і іншыя.

Сёння борнае знамя або знак можна знайсці на старых дрэвах, на снётах некаторых гаспадароў, на асноўнай прыладзе бортніка - жэні-лязіве.

Больш пра бортныя знамёна
84610106_2692971747453189_47040861538321

СУЧАСНАСЦЬ

Сучаснасць

На тэрыторыі беларускага і украінскага Палесся бортніцтва з невялікімі зменамі захаваліся і не перарываліся на працягу ня меньш за 500 год.

У населенных пунтах Беларусі (у асноўным палескага рэгіёна) бортніцтва практыкуюць больш за 200 сямей.

 

Сучасные бортнікі працягваюць традыцыю сваіх дзядоў-прадзедаў і выкарстоўваюць традыцыйны прылады для вырабу калод і борцей, пад'ёму на дрэва, вытапліваюць воск і вырабляюць з яго свечкі, трымаюцца парадаў і падыходаў, якія перадалі ім дзяды-прадзеды.

 

Падкаст Бортныя хронікі
Зph1.png

Кароткія гісторыі пра таемны свет бортніцтва ў Беларусі

Усё пра бортную тэрміналогію, бортны код, бібліятэку (бібліяграфія), гістарычныя звесткі і факты, экспедыцыйныя запісы ад саміх спадчынных бортнікаў

DSC_0493_edited.jpg

БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ

У кастрычніку 2017 года была заснавана прыватная ўстанова развіцця традыцыйнага промысла "Братэрства босых бортінкаў".

Мэта. Захванне, папулярызацыя, развіццё традыцыйнага бортніцтва і забеспячэнне пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі.

Філасофія і падыход. Вяртанне пчалы ў звычайныя для яе ўмовы існавання (лясныя і балотныя біятопы) праз аднаўленне лепшых бортных практык і традыцый дзеля ўстойлівага развіцця і біяразнастайнасці.

 

У тым жа годдзе з яе ініцыятывы "лясное бортніцтва Беларусі" было ўключана ў Дзяржаўны Спіс нематэрыяна-культурнай каштоўнасці Беларусі. А з 2018 года пра актыўным удзеле і ініцыятыве была распачата праца па наданню гэтаму промыслу сусветнага значэння. А ў 2020 годзе  сумесная намінацыя Культура бортніцтва Беларусі-Польшчы ўключана ў Сусветны Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.  

Працуем на чыстым энтузіязме

Digital-Patreon-Wordmark_FieryCoral.png

Цісні і падтрымлівай на PATREON

Пішыце нам

Слава Пчале і бортнай сасне, лязіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!

bottom of page