• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

Пчолы і расліны

Пчолы

Старыя людзі кажуць, што пчолы нараджаюцца за морам у скалах, а потым прылятаюць у нашы лясы.

Хаціце верце, хаціце - не, але пчолы Богавы істоты, яны працавітыя і заўсёды ведаюць аці добры, аці злы чалавек да іх падыходзіць. Таму пчала не жаліць, а цалуе.

 

Галоўная сярод пчол Каралева, якая кіруе сваімі сяброўкамі і ваярамі, спявае ім песні і водзіць карагоды.

 

У тутэйшых пушчах і лясах заўсёды вадзілася маленькая працавітая чорная пчала, якая звалася Бароўка.

 

Чалавек прыручыў жывёл, аднак, з пчалой вырашыў працаваць і жыць разам. 

Лясныя мёдадайныя дрэвы

Бяроза (травень-чэрвень)

Елка (травень)

Вярба (травень-чэрвень)

Клён (травень)

Крушына (усё лета)

Ліпа (чэрвень-ліпень)

Алешына (красавік-травень)

Асіна (красавік)

Сасна (травень-чэрвень)

Талоля (сакавік-красавік)

Рабіна (травень-чэрвень)

Лясны мёдадайны хмызняк

Гарошнік (травень-чэрвень)

Барбарыс (травень-чэрвень)

Ажыны (чэрвень-ліпень)

Апрыны (чэрвень-ліпень)

Маліны (чэрвень-ліпень)

Каліна (травень-чэрвень)

Ляшчына (люты-красавік)

Шыпшына (травень-чэрвень)

Зелляватыя (травяністыя) і хмызняковыя лясныя мёдадайныя расліны

Багнік балотны (травень-ліпень)

Брусніцы (травень-чэрвень)

Верас (ліпень-верасень)

Журавіны (травень-чэрвнь)

Буякі (травень-чэрвень)

Дзягель (чэрвень-жнівень)

Суніцы (травень)

Мядуніца (сакавік - травень)

Чарніцы (травень-ліпень)

Снітка (травень)

Лугавыя і пашныя мёдадайныя расліны

Валошка (чэрвень-ліпень)

Грабелька (травень)

Святаяннік (чэрвень-жнівень)

Канюшына (чэрвень-жнівень)

Дзьмухавец (травень)

Жывакост (травень-ліпень)

Валяр'ян (чэрвень-жнівень)

Палявыя мёдадайныя расьліны

Грэчка (ліпень)

Гарбуз (чэрвень-ліпень)

Сланечнік (ліпень-жнівень)

Цыкорыя  (чэрвень-жнівень)

Садовыя і гародныя мёдадайныя расліны

Яблыня (красавік -травень)

Ігруша (красавік - травень)

Гарбуз (чэрвень-ліпень)

Гурок (травень-чэрвень)

Рэпа (красавік - травень)

Морква (чэрвень-ліпень)

Парэчкі (травень-чэрвень)