• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

Борць і Калода

Борць

Са стараажытных часоў чалавек назіраў за паводзінамі пчол у лесе і адзначаў іх асаблівасці. Так, аднойчы ён заўважыў, што ўтульнае і бяспечнае жыллё для іх было ў сэрцы дрэва - у дупле. І ўжо праз колькі год зборціў той чалавек штучнае дупло, спецыяльна для патрэб пчол. Борці пачалі рабіць у сасне, дубе, ліпе і іншых дрэвах на вышыне 4-15 метраў, а адтуліну закрывалі тоўстым бруском (доўжань). І пачалі даглядаць і ахоўваць борць з пчоламі і без іх.

Хочэш мэду есці - май калод дзвесце, і не ў адном месце.©Іван Бурлевіч

Калода

Прыстасаваная частка дрэва са штучнай каморай у сярэдзіне. Аднойчы было ўпала бортнае дрэва адад моцнай буры, а бортніку шкада стала пчол і дзедавай борці, тады ён выпіліў тую частку з борцю, ды на суседняе дрэва зацягнуў. Так і з'явілася першая калода. Потым бортніку спатрэбілася рабіць больш хатак для пчол, так і пачалі распаўсюджвацца калоды па лясах. Пры гэтым ні тэхналогія, ні тэрміналогія не змяніліся.