• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

Бортныя прылады

Лязіва

Жэнь | Плець | Ліна | Лазіва | Лёзва | Лазы | Лазня | Ліня

Пазнаць бортніка можна толькі па гэтай прыладзе. Больш за ўсіх ён яе шанаваў, бо пераходзіла яна спадчынна і пільна даглядалася. 


Складаецца гэтая прылада з дзьвух частак: доўная і кароткая вяроўка. Доўгая была са скуры, лыку, або канапель з прымацаванымі адмысловым чынам драўляныя часткі: крук і сядзёлка. Гэта сродак пад'ёму на дрэва і спуску з яго.


Кароткая частка, лежая, таксама выраблялася са скуры, лыка, або канапель вяроўка з драўлянай дужкай, якая выкарыстоўвалася для зачэплівання бортніка на вышыні. 
Усе гэтыя часткі працавалі разам.


Але доўгі працэс іх стварэння: сплесці 25-30 метраў вяроўкі, вырабіць адмысловай формы драўляныя часткі.

Пешня

Пяшня | Долата

Спецыфічная прылада бортніка, якая выкарыстоўвалася для выдзёўбвання борці, або каморы ў калодзе. 


Калі прыходзіў час борціць, то без яе не магчыма была праца. 


Пешня складаецца з жалезнай часткі (ўласна пешні), і драўлянай часткі (пяхоўе). 


З пешняй бортнік падчас працы выглядаў як дзяцел, бо як дзюбай рабіў для пчол дупло.

Барта

Сякера | Барда | Серка | Гак

Здавалася б звычайная сякеры, ды толькі адно яе вылучае - асаблівае стаўленне бортніка да гэтай прылады.

Яна заўсёды з бортнікам: пры вырабе борці, пры падгляданні, або звычайным наведванні леса.

Нават Трэцці Стату ВКЛ дазваляў бортнікам ў лес з бартай хадзіць.

 

Барта гэта асноўная прылада, бо дазваляла вырабляць, рамантаваць борці, знаменаваць дрэвы, знімаць доўжань і рабіць іншыя маніпуляцыі.

Астроў

Астроўкі | Астрова

Цяжка сказаць, калі ён з'явіўся ў бортніка, мо, ад самага пачатку.


Гэта сукатае дрэўца, якое выкарыстоўваецца ў якасці лесвіцы, каб узлезці на першую галіну дрэва, каб потым можна было лезці да самой борці (калоды).


Вырабляўся ён на тым жа месцы, там жа і захоўваўся.

Лазьбень

Лазбень | Лабзень

Самы звычайны лубяны кораб, які мае найбольшае дачыненне да бортнага мёду.


А незвычайны ён яшчэ таму, што ад самага пачатку быў ня толькі ёмістасцю дзеля пераноскі мёду ў сотах, а выступаў мерай вагі, абмену, а таксама падаткам. А за дзедам шведам, ад лазбеня пачаўся адзіны ў Еўропе Мядовы бунт.


Форма лазбень з большага нагадвала прамакутнік, але з закругленымі рэбрамі. Памеры самыя розныя, ў сярэднім 60х40х40 см з накрыўкай.


Вырабляюць яго з ліпавага лубу, абавязкова бяруць з сабой, падымаюць на дрэва, кладуць туды мёд (каля 8 кг).