• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

Бортны промысел

Пошук борці (калоды) - складаецца з пошука прыдатнай мясціны, будучага бортнага дрэва (стайліны), або дрэва для калод. Сапраўдны бортнік навучаецца гэтаму з маленства праз назіранне, цікаўнасць да наваколля, а таксама праз парады старэйшых. Акрамя гэтага прыходзіцца самому разбірацца ва ўсіх узаемасувязях кожнага элемента прыроды і і прасторы.

 

Выраб борці (калоды) - складаны працэс падрыхтоўкі знойдзенага дрэва, а бо калоды для будучага пасялення пчоламі. Пры гэтым найбольш складаным з'яўляецца выраб борці, бо праца адбываецца на вышыні ад чатырох метраў і цягнецца на працягу 3-5 дзён (з перапынкамі). Бортнік павінен валодаць як фізічнымі здольнасцямі, так і практыкай працы з дрэвам. Калоды вырабіць можна ў двары, а потым зацягнуць на дрэва і прыладзіць для далейшага выкарыстання.

 

Тварба - адказная частка бортнага промысла, бо ад вынікаў гэтых прац залежыць плён у будучым. Сам працэс складаецца з падмятання (вымятанне смецця, памерлых пчол; прыбіранне старых сот і мёда пасля зімы) для заселеных борцей і калод. Для новых борцей - неабходна рыхтаваць прынаду (сродак прываблівання новых раёў). Прынадай абціраюць паверхню борці (калоды), пахучыя зёлкі пакідаюць унутры каморы.

 

Догляд пчол адбываецца на працягу ўсяго года, аднак, лічыцца, што турбаваць пчол ня трэба (асабліва з дымаром), таму догляд з большага пераходзіць у назіранне (падглядванне) за іх паводзінамі і станам борцей (калод) здалёк, каб пчолы не здагадаліся, што да іх нехта падыходзіў.

 

Ахова пчол і борцей больш складаная праца, бо залежыць ад шкодніка. Найбольшы шкоднік - гэта чалавек, які губіць ня толькі калоды, а што горш - пчол. Бортнікі маюць розныя прыёму аховы борцей і пчол ад мядзьведзеў, жаўны, куніцы, мышэй, матылёў, мурашоў і іншых шкоднікаў.

 

Лекаванне - гэта апошні ў цыкле прац бортніка этап, бо гэта час збору мёда і яшчэ адно больш блізкае наведванне пчол у годзе. Бортнік акрамя таго, што збірае мёд, аглядае і рыхтуе борці і пчол да зімы. Спрактыкаваныя бортнікі заўсёды клапацяцца за сваіх пчол, таму мёд збіраюць рацыянальна з улікам розных фактараў: аб'ём сабранага мёду ў наяўнасці ў борці (калі яго недастаткова, каб ўзяць сябе, то ўвесь мёд пакідаецца пчолам на зіму), станам здароўя роя (калі рой можа загінуць, бо ўжо амаль загінуў, то бортнік выразае зсе соты з мёдам). Акрамя таго, бортнік падладжвае калоды, падграбае вакол стайліны (ўпарадкоўвае мясціну) і ўжо не турбуе пчол да вясны.

 

Мёд і соты - гэтае асноўныя прадукты, якія збірае бортнік. Ужо падчас перапрацоўкі іх ён можа атрымаць чытсы мёд (які захоўвае), воск, пропаліс і іншыя прадукты (напр. мерва). З воску абавязкова вырабляе свечы.

 

Традыцыі і абрады ўлучаюць увесь вопыт, які быў перададзены бортніку спадчынн, а таксама грамадскія звычаі. Традыцыі і абрады: бонда, талака, сябрына, лазьбіны, тварба, замовы, адносіны да пчалы, да прылад, да маёмасці, да бортнага дрэва, да працы (прыданыя дні), адносіны да злодзея і іншае.

Бортны каляндар