
мова / language

Прыйшоў час і вам далучыцца да бортнай традыцыі
Братэрства босых бортнікаў выказвае вам павагу і звяртаецца да сваіх сяброў, прыхільнікаў традыцыйнага бортніцтва з прапановай далучыцца да традыцыі праз бязвыплатнае ахвяраванне грашовых сродкаў, якое ідзе на захаванне, папулярызацыю, развіццё традыцыйнага бортніцтва і забеспячэнне пераемнасці аўтэнтычнай беларускай традыцыі.
Вы ахвяруеце дзеля таго, каб бортніцтва развівалася віртуальна (падтрымка і развіццё інфармацыйнага партала, стварэнне кантэнта, вывучэнне і правядзенне даследванняў, развіццё Першага бортнага канала і стварэнне якаснага кантэнта для яго, равзіццё супольнасці праз віртуальные праекты і ініцыятывы); рэальна (стварэнне школкі бортніка і развіццё яе матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэалізацыя праектаў "малое месца бортнай сілы" і "вялікае месца бортнай сілы", арганізацыя асветніцкіх, культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, развіццё рамёстваў, экалагічных і культурных праектаў, звязаных з самім бортніцтвам і асяроддзем, дзе яно існуе).
Цісніце на кнопку і пераходзьце да формы ахвяравання для фізічных асоб (Беларусь).
У полі "прызначэнне плацяжа", калі ласка, ўпішыце "на статутную дзейнасць".
Або скарыстайцеся QR-кодам і спасылкамі ніжэй
Азнаёміцца з дамовай аферты дабраахватнага ахвяравання і пералічэння грашовых сродкаў фізічнымі асобамі (Беларусь) можна па спасылцы.