• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

Бортнае асяродздзе

Бор

Утульныя прыродныя ўмовы для існавання тутэйшых пчол. 

 

Бор - гэта хваёвы, або мяшаны лес са сваёй унутранай устойлівай сістэмай, у якой не апошняе месца займае пчала.

 

Даўней бор - гэта адмысловы памер леса, які прыраўноўваўся да тэрыторыі, дзе было размешчана 60 борцей. Акрамя гэта бор - гэта падатковая адзінка ў часы росквіты бортніцтва, як адасобленай галіны гаспадаркі.

 

Бор сёння - гэта вялікія абшары светлых сасновых, або мяшаных лясоў - гэта збалансаваная лясная прастора, ў якой разам існуюць расліны, жывёлы і безліч насякомых. 

Пушча

Пракаветныя ўмовы жыцця пчол.

 

Пушча - вялізарны лісцевы лес, які ўлучае як цёмныя гаі, так і адкрытыя і вольныя прасторы вазёр, балот. 

Адначасова гэта аўтаномны, але залежны ад наваколля свет жывой прыроды.

 

У Беларусі вядома 18 пушчаў, пра якія існуе вялікая колькасць паданняў і легенд. Пушчы маюць асаблівы статус, бо з сівой мінуўшчыны прыцягвалі да сябе людзей.

 

І менавіта пушчы сталі апошнімі вартаўнікамі тутэйшых пчол, іх роднай хатай. Так, у Белавескай пушчы, ў самых яе нетрах жыве Белы бортнік, які ахоўвае пушчы, а пушчы ахоўваюць пчол.

Балота

Вялікія абшары, працоўныя пчаліныя нівы.

 

Балоты маюць асаблівае месца ў жыцці беларуса, бо балоты стварылі спецыфічныя рысы характару і паводзін, акрамя таго балоты доўгі час уплывалі на надвор'е мясцовасцей.

 

Вялікія абшары балот даюць узятак для пчол, таму бортнікі абіралі месцы блізкія да балот, каб пчолы маглі туды лятаць ды мёд сябе насіць.

 

Сёння балоты маюць надзвычайную ролю ў захаванні традыцыйнага прасторавага коду, біяразнастайнасці і суладзьдзя жывёльнага і расліннага свету.

Поле і луг

Свет красак і зёлак, якія пчоламі апрацоўваюцца штогод.

 

Палі як і лугі патрабуюць штогадовай супольнай працы ўсіх удзельнікаў вялікага гадавога калавароту.

 

Вясною, калі лугі пачынаюць красавацца, пчолы збіраюць першую пасля зімы салодкую расу, якая сілкуе іх да наступных кветак у годзе.

 

Луг і поле гэтае месцы актыўнага наведвання пчоламі дзеля апылення кветак.