• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Адкуль пайшоў бортнік?

Каб адказаць на гэтыя пытанне нам разам з вамі трэба перанесціся далёка ў мінулае, ажно на 50 млн. гадоў, калі з’явіліся прыгожыя і салодкія кветкі. Колькі відаў іх было - гэта цяжка адразу адказаць, аднак, усе яны патрабавалі апылення, і пчала была адной з першай, хто пачаў гэтую вялікую працу. Ад таго галоўная роля яе - апыленне, пад час якога пчала збірала і іншыя рэчывы для свайго існавання. Сярод іншага быў нэктар, пылок і інш.

Ішлі стагодздзі, а пчолкі ўсё працавалі, ды мёд здабывалі - праца іх была ў розных умовах. Дакладна не вядома адкуль пчолы па свеце падарожнічаць сталі, а вось ў нашых абшарах яны з Індыі прыляцелі. Менавіта ў Індыі знашлі “першую” пароду пчалы, ад якой і пайшлі ўсе астатнія. Адчаго пчолы пачалі вандраваць па свеце - невядома. Але патрапілі яны да нашых лясоў і лугоў, што гралі салодкімі кветкамі вельмі даўно. За вялікі час вандроўкі характар нашай пчолкі змяніўся і стаў больш “паўночны”: суворы і працавіты. Пасялілася пчала ў лясах і пачала працаваць.


Праз колькі год з’явіліся ў тых жа лясах і людзі, продкі нашыя, і пачалі з лесу сілкавацца. Мужчыны хадзілі на паляванне, жанчыны займаліся збіральніцтвам.Невядома, хто першы заўважыў у спякотнае надвор’е, што па дрэве бяжыць салодкі сок, і пабачыў, што яго маленькія пчолкі збіраюць. Упершыню прынёс здабычу той паляўнічы, і расказаў усім пра такое цуда - што з дрэва бяжыць сок, а пчолкі яго абараняюць (бо ж дасталося яму ў першы раз).

Пачалі людзі даглядаць такія дрэвы, ды мёд забіраць у пчол. Склалася так, што такі занятак больш нагадваў паляванне - ды праўда без зброі (а калі б і была тая зброя, то не дапамагла б яна супраць такой маленькай, але ваяўнічай істоты лясной). Ад таго такім збіральніцтвам займаліся толькі спрытныя і сільныя мужчыны - бо трэба было вельмі хутка бегчы, спрытна ўзлазіць на дрэва.

Так і нарадзілася ў нашых лясах, а ў іншых народаў у скалах і пячорах новы занятак - бортніцтва.


Што ж такое бортніцтва? Гэта адгалінаванне зьбіральніцтва ў часы натуральнай гаспадаркі, старадаўні лясны промысел, які звязаны з доглядам дзікіх пчол у натуральных умовах іх існавання. На тэрыторыі сучасная Беларусі - гэта лясы і балоты. Людзі, якія займаюцца такім промыслам завуцца бортнікамі (вотчычамі) - бо яны непасрэдна даглядаюць пчол, збіраюць мёд і абараняюць іх ад шкоднікаў.

Хто ж такі бортнік? Першае ўзгадванне бортніка зафіксавана не ў кніжках, а ў пячоры намаляванае. Разам са сцэнамі палявання на дзікіх жывёл, старажытны мастак наваляваў і бортніка, які збірае мёд дзікіх пчол. Так бортнік і паляўнічы апынуліся разам, бо акрамя таго, што неабходна было ўпаляваць жывёліну, трэба было знайсці і падыход да яе. З часам некаторыя людзі пачалі навучацца паляванню толькі на мёд, паступова ператвараючыся ў бортніка - чалавека, які з года ў год жыве клопатам жывёлы, якую ён не прыручыў, а разам з ёй жыў.


Бортніцтва развівалася паступова і выпрацоўвала адмословыя тэхнікі, традыцыі і абрады, прылады. Гэта з часам выдзеліла такі промысел у асобны від і сфарміравала складаныя падыходы ў грамадстве, а бортнікі зрабіліся адасобленай групай грамадства, якім прыпісваліся розныя ўласцівасці. Лічылася, што толькі добрыя людзі могуць быць бортнікамі, толькі яны валодаюць моцнымі чарадзейнымі ведамі, акрамя таго, толькі яны могуць, як вавёрка ўзлезці на вялікае дрэва без галін.

Зараз ужо цяжка сказаць, што адчуваў чалавек у старажытнасці калі здабываў такі цудоўны салодкі кавалачак. Але калі вы паспрабуеце мёд, то адчуеце салодкі смак тых стагодзяў, якія мінулі, і смак таго лета, якое было.