top of page
  • Writer's pictureІван Восіпаў

БОРТНЫЯ ХРОНІКІ - Новы падкаст пра бортнікаў і бортніцтва тутэйшае

Бортныя Хронікі - Расповеды пра бортніцтва і бортнікаў у Беларусі



Падкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва.

Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол.

Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства, пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый.

Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва:


  • бортная тэрміналогія,

  • бортны код,

  • бортная бібліятэка (бібліяграфія),

  • гістарычныя звесткі і факты,

  • экспедыцыйныя запісы і іншае.


Падтрымлівайце нас сваім удзелам: праслухоўваннем, падпіскай, падабайкамі, цёплымі і добрымі думкамі, ну, а хто адважыцца, то станавіцеся патронамі:)

63 views0 comments
bottom of page