• Іван Восіпаў

БОРТНІКІ - дакументальны фільм

Гэты фільм не пра мяне, гэты фільм пра настаўнікаў і прадстаўнікоў высакароднага промысла, што захавалі для нас і перанеслі з старой даўніны філасофію і веды, якія актуальныя сёння.


Гэты фільм уключае той самы скрыты прыхаваны ад сённяшніх людзей культурны кантэкст самаго бортніцтва. І гэты фільм і ёсць той расповяд ад першай асобы: спадчынных бортнікаў, бортніка новага часу. Ня можна казаць, што бортніцтва застыла і "завісла", яно жыве разам з людзьмі, якія аддана і бескарысна займаюцца той справай, якую ім перадалі дзяды і бацькі. Я хачу выказаць шчырую падзяку ўсім хто быў датычны гэтага фільма і асабліва маім настаўнікам, якія далі мне магчымасць стаць часткай бортніцтва і несці адказнасць за гэты промысел у будучым часе.


Калі казаць пра сам фільм - то мне з самага пачатку хацелася паказаць той самы таемны і малавядомы працэс пераймання традыцыі (практыкі, веды, падыходы) ад носьбітаў. Гэта складана, бо трэба верыць і ўважліва слухаць кожнае слова настаўніка - а самае галоўнае хварэць на бортніцтва і нанова вывучаць мову леса, пчаліную мову - то бок навучацца адчуваць зусім іншы свет.


Праіснаваўшы 1000 год, хочыцца каб яшчэ праз 1000 год былі людзі, якія б неслі гэты промысел у будучыню. Няхай бортніцтва мае зменлівую прыроду, але код застаецца заўсёды адзін. У борніцтве - гэта культурны код, універсальны для любога часу і месца. Культурны код, дзе сутыкаюцца сакральныя элементы і жыццёвая практыка. Гэта невагоднае і самае вялікае багацце, якое не руйнуе чалавечую годнасць - а ператварае ў выкароднасць.


Здаецца, што нешта большае за нас, такі прыродны механізм, такая галоўная пчаліная матка, дае людзям рознае прадвызначэнне: у маім выпадку гэта залезці па самыя вушы ў борніцтва, у іншую парадыгму існавання свету прыроды і чалавека, дзе пчала мае самае высокае значэнне, але адначасова ўсё мае роўныя правы. І часам перадаць гэта вельмі складана, але разумееш, што сёння гэта трэба рабіць - быць медыятарам паміж адным і другім светам.

Колькі яшчэ таямніц мае борніцтва?



Просмотров: 0

БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ

Прыватная ўстанова развіцця традыцыйнага бортніцтва

  • Белый Facebook Icon
  • Белый Instagram Иконка
  • Белый Иконка YouTube
  • Белый Vkontakte Иконка
  • Белые Одноклассники Иконка
  • Белый Twitter Иконка

© 2020. НКА БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.