• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Вынікі бортнай працы за 2015 год

Updated: Aug 30, 2018

Мінуў ужо 2015 год і можна падсумаць тое, што было зроблена. Было рознае: і поспех і расчараванне, аднак, усё гэта частка бортнай традыцыі.

1. Практычнае навучанне традыцыйнаму палескаму бортніцтву - прыманне ўдзела ў лекаванні. Вандроўка дазволіла больш глыбока прасякнуцца дагэтуль таемнымі ведамі, атрымаць 5 укусаў-пацалункаў пчалы і ... першае ў свеце бортнае сэлфі за справай:)


2. Зроблена першая новая борць у старым лесе, дзе яшчэ 20 год таму бачылі дзікіх пчол, дый сёння час адчасу такіх сустракаюць. Было канешне расчараванне, калі ў борць затвораную не прыляцелі пчолы, аднак, практыка часам бываю значна больш за прагнае жаданне, бо патрэбна рабіць і надалей тое, што задумана.



3. Распачаў сваю працу Першы Бортны Канал (самы першы ў Беларусі і мо ў Свеце), канешне без прамога эфіру:), але ўжо зараз можна падвесці вынікі. 25 відэа з Беларусі, Украіны, Польшчы, Летувы, Расійскай Федэрацыі і іншых краін свету. З іх 3 відэа ўласнага вырабу.

  • За год уласнае відэа праглядзелі 271 разоў - 184 хвілін.

  • За год плэй-лісты запусцілі 411 разы - 2013 хвіліны прагледжана кантэнту.

  • Больш за ўсё спадабаўся плэй-ліст канешне пра Беларусь (8 відэа, з іх адно аўтэнтычна-ўнікальнае, знятае яшчэ ў 1939 годзе).

  • Агулам відэа з гэтага плэй-ліста праглядзела 882 хвілін, больш за ўсё канешне самае старое відэа (амаль 200 праглядаў і каля 543 хвілін).

  • і гэта ня ўсё, развіццё канала не прыпыняецца ніколі.

4. Нарэшце бортныя прылады - пешня і барта, лязіва. Першыя дзьве тутэйшыя кавалі скавалі, апошнюю прыладу ўжо сам выпрабаваў і ўнёс папраўкі (зараз лязіва адпавядае сапраўднай традыцыйнай:))

5. Запісана з маім ўдзелам размова з журналістамі. Трошачкі паспрабавалі разам разштурхаць сеціва па бортнай тэме.

6. Распачата серыя артыкулаў - "Бортныя хронікі" пра бортную гісторыю, традыцыі ў часопісе Родная прырода.

7. Удзел у якасць госця на моўных курсах "МоваНанова".

8. Дый апошняе, але не па важнасці, колькасць падпішчыкаў павялічалася да 166 чалавек і за год было зроблена 24 допіса.

Дзякую ўсім!

І гэты год даў магчымасць больш грунтоўна зразумець і прасякнуцца ў традыцыйны промысел, спадзяюся, што ў новым годзе будуць вельмі добрыю сюрпрызы і нечаканыя вынікі.