• Іван Восіпаў

#Дзякуйпчале

Пост обновлен июнь 5

У гэтым годзе, як і ў першы год святкавання Сусветнага дня Пчалы ў 2018 годзе, адзначаецца важнае свята. Нарэшце сама Пчала, атрымала сваё свята. А да яе карысці і важнасці звяртаюць увагу самыя розныя людзі з усіх бакоў свету. Пры тым, што кожны рэгіён, супольнасць і краіна маюць сваё разуменне ролі пчалы.


У Беларусі да пчалы склалася надзвычай паважнае стаўленне, якое фарміравалася ў старажытнасці і захавалася да гэтага часу. Для традыцыйнай культуры пчала ёсць Богава істота, якая трымае ўвесь гэты Свет (бо калі пчол не стане - не стане і чалавека - можна і сёння пачуць такое сярод бортнікаў), але вельмі залежыць ад паводзін саміх людзей. Як і любы жывы арганізм, пчала адчувае ўплыў чалавечай дзейнасці на яе натуральныя ўмовы існавання, на яе здароўе і жывёльную сутнасць.



Я ж хачу выказаць усім неабыякавым людзям, якія шануюць і любяць пчалу вялікі дзякуй і са свайго боку выказаць асабістую падзяку бортнікам, з якімі я звязаны, якія насуперак абставінам займаюцца сваёй высакароднай справай, даглядаюць, ахоўваюць і глядзяць пчол. Хачу таксама выказаць падзяку неабыякавым пчалярам, якія займаюцца сваёй нялёгкай справай і па-свойму любяць сваіх працаўнікоў.

І сёння, калі не праводзяцца гучныя фэсты ў гонар Пчалы (з-за эпідэміі), я хачу вярнуцца ў 2018 год, калі ўпершыню ААН аб’явіла пра святкаванне Сусветнага дня пчалы і калі нам (Осіпаў Іван, Рэгіна Гамзовіч, Альфрэд Мікус і велікая колькасць бортнікаў і іх сямей разам з раённай адміністрацыяй) выдалася магчымасць правесці ўпершыню Сусветны дзень Пчалы 2018 у рэгіёне з глыбокімі культурнымі традыцыямі бортніцтва (першапачатковая культурная форма пчалярства звязанная з утрыманне і доглядам здзічэлых або дзікіх пчол у борцях-дуплаў у жывым дрэве або калодах-вуллях у лесе).

Менавіта ў 2018 годзе наша рознапланавая каманда энтузіястаў падчас экспедыцыі да бортнікаў Лельчыцкага раёна, паралельна выношвала план па арганізацыі першага грамадскага мерапрыемства для мясцовай супольнасці - каб паказаць усім жыхарам, арганізацыям і самім семьям бортнікаў - што бортніцтва - гэта не просты занятак і промысел - гэта глыбокій культурны кантэкст, спадчына і каштоўнасць для усяго свету. Так, дзякуючы усім зацікаўленым бакам: бортнікам, адміністрацыі лясгаса, адміністрацыі раёна,а таксама жыхароў Лельчыцкага раёна, якія прыйшлі на першы форум бортінцтва і святкаванне сусветнага дня пчолы. Менавіта 20 траўня адбылося адразу некалькі падзей: Перадача спадчыннай прылады бортніка (жэнь), колеса (прылада для ўсцягвання калоды на дрэва старым спосабам), 300-гадовай калоды і іншых экспанатаў ад саміх бортінкаў у Лельчыцкі музей, праведзены прэзентацыі Мілашавіцкага лясгаса, экспертаў у галіне НКС, а таксама выказаліся самі бортнікі. Галоўнай мэтай гэтай падзеі было стварэнне рэгіянальнага і важнага для супольнасцей і краіны свята пчалы. У тым самым рэгіёне - дзе пчала шануецца не адно пакаленне - а сем’і і зараз займаюцца захаваннем і перадачай традыцыйнага ляснога промысла, традыцыі якога не перарываліся на працягу больш як 500 год. І гэа адбылося - ужо ў 2019 годзе было праведзена вялікае свята - Сусветны дзень пчалы ў Сіманавічах Лельчыцкага раёна. Свята, якое праводзілася з удзелам мясцовай супольнасці і было ёй успрынята.


Я Выказваю “Дзякуй Вам за тое, што глядзіце пчол і даглядаеце іх, трымаецеся парааў дзядаоў-прадзедаў і захоўваеце для нас усіх бортную традыцыю” - ўсім вядомым на сёння бортнікам і іх семьям, дзядам-прадзедам пералікам бортных радоў: Акулічам, Алексеюкам, Андрыкаўцам, Асенкам, Астаповічам, Атаманчукам, Ашарчукам, Ашомкам, Бабовічам, Барысаўцам, Бекам, Бруцкім, Булкіным, Буракевічам, Бурлевічам, Буцькам, Бушкам, Валентукевічам, Валынцам, Вашкевічам, Верасовічам, Віткоўскім, Гайкевічам, Гарыням, Гаўрыленкам, Гвоздам, Гілям, Голадам, Грыбам, Грынцэвічам, Гулевічам, Дарашэвічам, Дземідаўцам, Дзераноўскім, Дрынеўскім, Дубраўцам, Дудам, Дульскім, Ермаловічам, Жудрам, Жукаўцам, Жыгамонтам, Загаворскім, Захарычам, Зубрэям, Зуевічам, Зялінскім, Зяньковым, Кавалевічам, Казакам, Казачкам, Казачэнкам, Калёсным, Каральчукам, Карасям, Карповічам, Каршуновічам, Кірпічэнкам, Кірыенкам, Кліманцам, Клочкам, Коласам, Кондзікам, Катам, Краўчэням, Крукоўскім, Кудзелькам, Куцісам, Ладуцькам, Лаўровым, Леўкаўцам, Лівончыкам, Ліпскім, Лісіцкім, Лукашэвічам, Лук’янчыкам, Ляўковічам, Макаранкам, Маргулаўцам, Маркевічам, Масловым, Матулісам, Махнаўцам, Машчыцам, Мельнікам, Мешчанкам, Мілінкевічам, Міхалковым, Мішкевічам, Мішчанкам, Наваселецкім, Навіцкім, Назаранкам, Наскевічам, Некрашэвічам, Новакам, Палынам, Паповічам, Пархоменкам, Петраўцам, Прыбылаўцам, Прымакам, Радзіловічам, Раманавым, Рудзеням, Рэкесам, Рэўцкім, Салагубам, Самасюкам, Сасноўскім, Седлярам, Сенькам, Сініцкім, Случычам, Сушчыкам, Сяніцкім, Таболічам, Талянінам, Тарасаўцам, Таргонскім, Федаровічам, Флёркам, Хамцам, Хамутоўскім, Хвацікам, Хількам, Цалкам, Шкробатам, Шкудунам, Шобам, Шпакоўскім, Шурам, Шэўчукам, Юркевічам, Юшкевічам, Яворскім, Якубовічам і ўсім іншым пра каго мы ня ведаем.


Слава Пчале і бортніку на дрэве, бортнай сасне, лязіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!


І гэтым постам я выклікаю ўсіх выказваць падзяку Пчале! #Дзякуйпчале


Мёдpdf

Апыляльнікіpdf


Прадукты пчалярстваpdf


Карысць апыляльнікаўpdf

Просмотров: 0

БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ

Прыватная ўстанова развіцця традыцыйнага бортніцтва

  • Белый Facebook Icon
  • Белый Instagram Иконка
  • Белый Иконка YouTube
  • Белый Vkontakte Иконка
  • Белые Одноклассники Иконка
  • Белый Twitter Иконка

© 2020. НКА БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.