• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Закон і парадак бортны

Высокі ўзровень развіцця бортніцтва вымагаў існаванні строгага парадка і законаў, якія ўпарадкоўвалі дзейнасць усіх зацікаўленых бакоў.

Парадак быў паўсюль: у звычайным жыцці вясковай грамады, у прафесійнай дзейнасці бортнікаў. Акрамя забабонаў, абрадаў парадак усталёўваўся звычаёвым правам - права, якое не напісана на паперы, а перадаецца ў грамадзе.

За сівымі стагоддзямі парадак усталёўваўся праз копныя суды. Копны суд - суд сялянскай грамады, якія разглядаў справы аб розных злачынствах у тым ліку аб псаваных борцях і забранні мёду. Акрамя вялікіх штрафаў (за тры псаваныя вуллі штраф складаў кошт каня, або 3 копы грошай), злачынства каралася смерцю. На Палессі, калі лавілі злодзея за справай, то ў небаракі выцягвалі з пупа кішку, прышчэпвалі яе да дрэва і ганялі вакол яго, пакуль пчаладзёр не ўпадзе.Часам калі заставалі злодзея на дрэве, то прыбіралі лесвіцу (або астроў) і дазвалялі сыходзіць, калі атрымлівалася (сядзеў такі злодзей на 5-8 метрах вышыні, а як скокне з такой вышыні, то добра будзе калі нічога сабе не зломіць).



Усталяваны парадак моцна дапаўняўся пісанымі законамі: спачатку гэта былі нормы Рускай Праўды, за парушэнне карала вялікімі штрафамі. Ужо ў 16 ст. з’яўляюцца выдатныя прыклады заканадаўся: Статуты ВКЛ - якія ўпарадкоўваюць і ўзаконьваюць бортны промысел. Гэтыя нормы былі першымі ў тагачаснай Еўропе і вырашалі гаспадарчыя справы ў дзейнасці бортнікаў. Найбольшае развіццё законнага ўпарадкавання прыйшлося на мядовы век бортніцтва. У 3 Статуце звяртаецца ўвага на розныя аспекты промысла: правіла ўваходу ў пушчы, карыстання дрэвамі, розная ступень злачынства (розныя памеры штрафаў і пакаранне для найбольш цяжкіх злачынстваў).

Практыка мінуўшчыны паказвае, што закон і парадак працавалі разам і паспяхова вырашалі самыя розныя пытанні.


Са Статута:

За знішчэнне бортнага дрэва штраф складаў 600 грошай, на якія можна было купіць вала і 3 барана; 2 каровы і 24 курыцы, або 160 пудоў жыта!

Са справы копнага суда:

433 гады таму каля Мінска прайшла хваля бортных злачынстваў. Невядомыя падралі пчол у ваколіцах Мінска і сяла Бараўляны. Адразу была склікана копа (копны суд) ва ўрочышчы Дубок, што па дарозе ў Прылепы. Пасля працяглага следства, усіх, хто прычыніўся за злачынства знайшлі (усяго было 8 асоб з ваколіц і самаго Мінску). Прысуд быў самы жорсткі - шыбеніца.


Няхай гэта ўсё было даўно, аднак, захавалася ў памяці народа: знішчэнне пчол было найвялікім грахом, часам злодзея выганялі з грамады і вёскі, а крадзеж мёду лічыўся большы чым крадзеж любой іншай рэчы. Так, мянушка пчаладзёр прыставала да чалавека ажно да 5 калена і прыводзіла да розных негатыўных вынікаў.

А наступным разам мы працягнем нашы бортныя хронікі пра адзіны ў Еўропе мядовы бунт, пра адмысловую сістэму вымярэння і падатковую сістэму.