• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Куды ляцяць пчолы?


Дадзеныя па колькасці раёў у розныя гады

Куды ляціць пчала? З даўніх пор цікавіла мяне адно маленькае пытанне ў час вывучэння і практыкі традыцыйнага бортніцтва – колькі было пчол раней і зараз.

Добра, што патрапіліся розныя гістарычныя крыніцы, якію даюць хоць-якую колькасную інфармацыю. Прапаную трохі паглыбіцца ў гэтыя лічбы.

На малюнку вы можыце пабачыць як мянялася колькасць раёў на тэрыторыі сучаснай Беларусь за апошнія 500 год. Канешне, кожная лічба мае свае асаблівасці патрабуе больш падрабязнага разгляду.

Па дадзеных (хутчэй за ўсё ацэнка з паказчыкаў аб’ёму вываза мёда і воска праз мытныя каморы і спажыванне) практыка пчалярства 19 стагоддзя М. Вітвіцкага ў пачатку 16 стагоддзя колькасць раёў (у крыніцы – борцей з заселенымі пчоламі) налічвалася каля 1 000 000!!! І да таго ён падае, што яшчэ ў 5-6 разоў больш было незаселеных борцей. Канешне, да канца невядома дакладныя межы тэрыторый, а таксама ці ўлучаліся сюды калоды аці не. Але калі паглядзець з другога боку – то атрымліваецца, што калі ўсё дрэва сабраць уу адзін лес – то атрымаецца лясны масіў плошчай 18 000 га, або па памерах паловы цяперашняга Мінска, або 1/5 часткі Бярэніскага запаведніка, а такія гарады як Віцебск і Гомель будут цалкам застаўленыя дрэвамі з борцямі.

Наступнымі дадзенымі выступаюць “афіцыйныя” сведчанні ад статыстычнай камісіі Расійскай Імперыі (Гаспадарчы зборнік), дзе адлюстроўваюцца дадзеныя за 1910 год па губерніях, тэрыторыі якіх сёння знаходзяцца ў межах Беларусі. Колькасць амаль у 3 разы меньшая, але самае што цікавае, зборнік улучае дадзеныя па колькасці раёў на пасеках і ў калодах, дык па дадзеных каля 90% - гэта калоды. Гэта не здзіўляе, бо да пасечніцтва насельніцтва пераходзіла марудна і толькі з актыўным развіццём сельскай гаспадаркі і ўзнаўляння гаспадаркі пасля 2 сусветнай вайны, пасечніцтва стала дамінаваць.

Наступнымі дадзенымі з’яўляюцца сведчанні статыстычных служб сучаснай Беларусі – і тутака адразу 2-разовы рост і колькасць толькі ўдвая меньшая за колькасць “мядовых часоў”. Тутака хутчэй за ўсё сувязі з методыкай падліку (асабліва падлік раёў ва ў асабістых гаспадарках).

Затым мы бачым “пагаршэнне” сітуацыі з пчоламі – бо колькасць падае ў 2,5 разы, што таксама звязана са спецыфічнасцю падліку колькасці раёў, асабліва ва ў уласнасць прыватных гаспадароў. Пры гэтым за апошнія 15 год колькасць раёў амаль аднолькавая і вагаецца да 210 да 230 тыс. адзінак. Канешне, падлічыйь колькі рэальна жыве ў той ці іншы год раёў немагчыма – але ўсё роўна паказвае што ў нас адбываецца з пчалой.

Самае цікавае, што дадзеныя за 2018 год, дзе бачна зніжэнне колькасці, пацьвярджае неспрыяльныя ўмовы зімоўкі, пры гэтым яны харакрытныя ня толькі для пчалярства, але і бортніцтва.

17 views