Іван Восіпаў
Месца бортнай сілы
Прыйшоў час мяняць свет. Ён ужо ня будзе такім як быў учора. Трэба вяртацца да парадаў дзядоў-прадзедаў і нарэшце зразумець, што ўстойлівае развіццё - гэта значна больш, чым простыя словы. Прымі ўдзел у малой справе, што вяртае высакародны промысел да людзей. Я прапаную паўдзельнічаць ФІНАНСАВА ці РЭПОСТАМ. За любы ўдзел вялікі дзякуй! Для чаго гэта вам? - каб стаць часткай бортнай супольнасці праз прынцып "талакі". Для чаго гэта мне? - я хачу, каб пчолы жылі ў кожным лесе па ўсёй краіне:)

Пра Праект
Гэты праект cкладаецца з некалькіх кампанентаў: культурны кампанент (нематэрыяльная культурная спадчыны Белаурсі), прырода (экалагічныя аспекты біяразнастайнасці і ўстойлівага развіцця прыродных комплексаў), супольнасці (развіццё мясцовых супольнасцей) і ставіць мэтай пашырэнне ведаў пра бортніцтва праз практычную дзейнасць, асветніцкія і культурныя мерапрыемствы, накіраваны на шырокую грамадскую супольнасць.
Пра бортніцтва
Бортніцтва (старажытная або пачатковая форма культурнага пчалярства) - гэта традыцыйны лясны промысел, звязаны з ляснымі, балотнымі і лугавымі біятопамі, жывёльным светам (пчала, звяры і птушкі), раслінным светам (дрэва і мёдадайныя расліны), а таксама нематэрыяльнымі (культурнымі) аспектамі існавання разам прыроды і чалавека (падыходы, практыкі, абрады і традыцыі). Галоўным у бортніцтве выступае утрыманне, догляд здзічэлых ці дзікіх пчол у натуральных умавах іх існавання ў борці (дупло ў жывым дрэве) або вулле-калодзе і звязаныя з гэтым практыкі, абрады, звычаёвае права, традыцыі.
Пра Месца бортнай сілы
Месца бортнай сілы - гэта аднаўленне старажытных практык і культурнага кода праз стварэнне "уваходаў" (своеасаблівых тэрыторый, на якіх існуюць бортнікі, пчолы і прыродныя комплексы). Рэалізацыя праекта прадугледжвае стварэнне асветніцкай пляцоўкі дзеля папулярызацыі промысла і ягонай культурнай спадчыны сярод грамадскай супольнасці.
БОЛЬШ падрабязна пра праект па спасылцы
А патрымаць можна вельмі лёгка.
Слава Пчале і бортнай сасне, лязіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!