• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Міжгалактычная канферэнцыя па Бортніцтву

19-20 чэрвеня адбылася значная падзея ў свеце сучаснага бортніцтва - адбылася міжнародная канферэнцыя, якая цалкам была прысвечана бортніцтву ў Еўропе.


Канферэнцыя праходзіла ў Польшчы, Лодзенскае ваяводства (вёска Спала). Сёння гэта вядомы курорт, раней гэта была паляўнічая рэзідэнцыя ў часы Расійскай імперыі.

Абсалютная большасць удзельнікаў - прадстаўнікі польскіх ініцыятыў, прадстаўнікі лясных устаноў, і канешне прадстаўнікі іншых краін - Дырэкцыя Запаведніка Шульган-Таш (Башкірыя), Нямеччына і Беларусь (нажаль прадстаўнікі Украіны не патрапілі на канферэнцыю).

Таксама канферэнцыя стала пляцоўкай для фотавыстаў, якія ўжо былі ў Беларусі "Апошнія бортнікі, якіх я сустрэў" - фотавыстава ў падтрымку кнігі пра бортніцтва Еўропы (і ізноў пра Беларусь у кнізе знайшлося месца).

Першы дзень. Паперад самой канферэнцыі - "вандроўка" па тутэйшым лясам з лесніком, які паказвае свае калоды (2) і борці (4).

Другі дзень. Цэлы дзень канферэнцыя - прадстаўленне вынікаў праграм развіцця бортніцтва ў Польшчы, праблемы вяртання пчол у лес, а таксама асаблівасці бортніцтва ў іншых рэгіёнах. Мною былі прадстаўлены інтарэсы і ад Беларусі - бо як без краіны, дзе захаваліся і жывуць апошнія бортнікі ўсёй Еўропы?

Гэтыя паўгадзіны выступу - вялікі крок да вядомасці бортніцтва ў Еўропе - а самае галоўнае, зараз сярод польскага боку не паўстае пытанне важнасці і значнасці Беларусі, як бортнай краіны.

Трэці дзень. Закрыццё і Практычная частка. Прадстаўнікі лясніцтв і супольнасцей паказвалі борці і калоды, а разам з гэтым ўдзельнікі паглядзелі, што знаходзіцца ўнутры борцей і калод, а таксама паназіралі за паводзінамі пчол у лясных ўмовах.

Тут і мы не згубіліся паказалі "бортную васьмёрку".

Вынікі: Канферэнцыя мае адзнаку выдатка, а галоўнае тое, што на ёй быў прадстаўнік Беларусі. Гэта важна ня толькі для самой канферэнцыі - колькі важна для краіны, якая валодае батай гісторыяй і ў каторай жывуць традыцыі і спадчына стагоддзяў, а таксама людзі.