• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Першае сваё тварэнне


Ну вось і спраўдзілася раней задуманнае… Нарэшце можна сказаць, што бортная традыцыя патроху ажывае і поўніца новымі падзеямі. З’явілася на тутэйшай зямлі (лепей канешне сказаць ў тутэйшым лесе) сапраўдная борць, тая самая, якую продкі-бортнікі борцілі 100 і болей гадоў таму. Нельга сказаць, што было проста: першае трэба бало знайсці прыдатную мясціну - лес з палянкамі і кветкамі, недалёка возера, таксама зусім блізка стары ліпняк; другое - прыдатнае ботнае дрэва (абіраў такое дрэва больш за год, прыглядаўся-шукаў па лесе) - адчуваеш сябе паляўнічым, які бяз зброі па тура ходзіць:))) Першую сваю борць пабачыў я найбольш у традыцыйным выглядзе - калі сама прырода папрацавала, і спатрэбілася толькі “акультурыць” тое, што дзікім было - так бы мовіць у культурную прастору ўпісаць. Трошачкі цікавостак: Вышыня першай борці - 4 метры па-над зямлёю; Аб’ём - каля 0,5 кубічных мэтраў; Борціць прыйшлося 3 дні па 8 гадзін у дзень і гэтага мала, адлегласць ад бліжэйшага населеннага пункта каля 2 км; бортнае дрэва - дуб…. Першыя крокі як кажуць самыя важныя - вось і першы догляд дзікага дупла таксама быў важны, бо яно магло быць занятае напрыклад лятучымі мышамі, птушкамі і жывёламі канешне - але там нікога не было, таму і пачаліся актыўныя працы менавіта ў ім. Разам з працамі вывучаліся тэхнікі карыстання лязіва і лежаі, пад’ёму на дрэва з выкарыстаннем “страмёнаў” і “астровак”. Пасля такіх бортных практыкаванняў балелі ногі, рукі, пальцы, спіна - але самае цікавае, што праз дзень ніякага болю ўжо не было і працы пайшлі ўгору:)). Так што ўжо на чацьвёрты дзень можна было тварбіць (рэцэпт тварбы пакуль сакрэт). А вось паспяхова, або не - гэта пакажа час. Будзем чакаць ў новай “кватэры” новых жыхароў:). Паважаныя прыхільнікі і сябры прапаную невялікую колькасць фота з першай тварбы. Трохі пазней на Першым Ботным Канале з’явіцца некалькі відэа - чакайце.