• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Слепета ў Бортным дубе

Updated: Jul 16, 2019

Свепета селі ў дуба ў самой дуброве! У дуброве пчолы ўжо больш за 400 гадоў жывуць разам з людзьмі і без іх:)


Я вам распавяду старую гісторыю, якой ўжо не адно стагоддзе. Ну дык слухайце... Першыя ўзгадкі пра бортніцтва на маёй малой радзіме вядомы яшчэ з 17 стагоддзя (1616 год), калі ўпершыню было дадзена апісанне вёскі Геграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў. І першае вядомае апісанне было звязана з данінай, якую вёска пералічала Любечскаму замку. Цікава таксама тое, што даніна пазначана ў грашовых адзінках (41 флорынт і 10 грошай). Пасля хуткіх разлікаў і пераводаў грашовых адзінак на літоўскі грош, а затым дадзенымі па "сярэдняму" памеру даніны з двара ў пудах, выйшла наступнае: на той час у вёсцы займалася бортніцтвам (прафесійна) ня меньш за 44 двара-сям'і), а ў год павінны былі аддаваць даніну вагай у 220 пудоў мёду (або каля 450 лазьбеняў).

З тых часоў і да сёння захаваліся сляды бортніцтва ў лясах, успамінах, назвах, людзях і прадметах і пра мядзведзяў канешне, ажно да пачатку 20 стагоддзя. Але я ня толькі пра гэта… Калісці мяне зацікавіў адзін мікратапонім - Карпаў востраў, які я наведаў яшчэ ў 5 год. Але з тых пор, мяне не пакідала думка пра гэтае ўрочышча: чаму такая назва, які такі Карп (рыба ці што?), дый зразумець чаму гэта востраў было складана (асабліва калі гэткае ўрочышча наведваеш без перашкод). Па-першае, у нашай мясцовасці няма вялікіх вазёр, дзе маглі быць “вастравы”; па-другое - зайсці на гэты “востраў” можна амаль заўсёды (акрамя выпадкаў вялікіх вясновых і восеньскіх паводак). Адказы прыйшлі не адразу, а паступова на працягу 20 і больш гадоў. Яны прыйшлі з кніг, з самой мясцовасці. Так, у кнізе Вітвіцкага (пчаляра-практыка з Валыні, сяр. 19 стагоддзя) я прачытаў, што “востравам” звалася месца (або плошча), дзе гаспадаром быў бортнік (то бок адпаведнік панятку “бор” - лес, дзе было 60 борцей). Але яшчэ стала цікавей, калі я падчас восеньскай вандроўкі на “востраў” знайшоў частку борці (спілены дуб, ад якога засталася толькі частка доўжа і камля), колькі гадоў сказаць цяжка (фота можна паглядзець).


Некалькі год таму, прыглядзеў я тутака бортны дуб, такі прыгожанькі - а ў ім ўжо прырода папрацавала і зрабіла дупло. Узгадаў я навуку старажытную, калі дзікае дупло рабілі культурным (як і зараз спадчынныя бортнікі ў Беларусі ладзяць) - пачысціў трохі і закрыў тое дупло бруском доўжняй, затварыў, ды пайшоў сабе.

І вось у гэтым годзе вырашыў пайсці паглядзець, ішоў доўа, бо ні дарог, ні сцежак ужо гадоў мо 10 няма. Падыйшоў да дуба бортнага - ды гляджу на борць - нічога ня лётае, расчараваўся, ды ўжэ засумняваўся, што пчолы засталіся ў гэтай дуброве… але пачаў быў сыходзіць, як вырашыў яшчэ паглядзець суседняе дупло (якое не закрываў, бо нізкаватае было). Аж, гляджу нехта так хутка ляціць, што і ня можаш угледзець - хто гэта такі. прыйшлося падыйсці бліжэй - і тут да мяне даходзіць - што гэта свепета сабе знайшлі месца… і ёсць у мяне ўражанне, што яны галаву зрабілі ў борці маёй (там і матка сядзіць пчаліная), а ляток зрабілі там, дзе было зручней. Вось такая гісторыя, як пчолы ў лесе жывуць, а людзі разам з імі.

83 views