• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Старая гравюра Де ля Фліза

Бортная выведка (разгляд старых гравюр, малюнкаў і фотаздымкаў) - кожную латку ілюстрацыі.


Малюнак з рукапіса Де ля Фліза (Кіеўская губернія)

Першым грунтоўным малюнкам гэтым разам выбраны твор Де ля Фліза з цудоўнай і адначасова звыш рарытэтнай кнігі "Медыкатапаграфічны нарыс дзяржаўнай маёмасці Кіеўскага наваколля" ад 1854 года (рукапісы).

Чым цікавы малюнак? ды перш за ўсё тым, што дэталёва паказана праца бортнікаў (прафесійных працаўнікоў) пад час хаджання-лекавання (збору мёда).

Што ж бачна на малюнку?

Две сасны са знятым шчыкам (ссечанай вершалінай), вышыня сасны не больш за 12 метраў. Бортныя дрэвы знаходзяцца недалёка ад населенага пункта (не далей за 500 метраў).

Борцяць тры бортніка - два з іх на сасне, адзін дапамагае на зямлі. Адзін бортнік ўжо адкрывае доўжань і сядзіць на сядзёлцы лязіва на вышыні 6-7 метраў, другі бортнік пачынае ўзлазіць на дрэва, пры гэтым карыстаецца метадам пад'ёму "перакід" з выкарыстаннем спецыяльных пяцель.

Бачны наступныя прылады: барта (сякера), што прывязана да лязіва, зубель (палка дыміцца ў руцэ бортніка, што на зямлі), лязіва (а таксама асобна крук, або хобат на плячах бортніка, што стаіць на зямлі), бандарны выраб (хутчэй падобны на дзяжу або вядро), нейкі кацёл, на зямлі ляжыць плецены ?кош?.

Дакладна бачна, што вогнішча распалена, каб стваралася задымленасць у месцы.

На правай сасне на вышыні 3-5 метраў бачна гладкая паверхня, што хутчэй за ўсё адпавядае спецыяльнаму сродку аховы борці ад мядзведзя. Па цені можна вызначыць час:каля палудня +-гадзіна.

Пазней мы пабачым яшчэ некалькі малюнкаў Дэ ля Фліза.