• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Таемныя знакі ў лесе

Updated: Aug 30, 2018

Хочаце - верце, хочаце - не, але бортнікі мелі сваю ўласную сістэму пісьма. Калі яна з’явілася і хто яе прыдумаў - не вядома. Але праіснавала яна да нашага часу. Дык чым яно адрозніваецца ад сучаснай азубкі? Усё проста, бо ў бортным пісьме не было літар, а толькі трохкутнікі, рыскі, кружкі і іншыя фігуры, якія здалёк нагадвалі прадметы, дрэвы і жывёл.

Са старажытнасці бортнікі выкарыстоўвалі сваё ўласнае пісьмо - бортнае знамя або кляйно, - высекаючы яго на дрэве на ўзроўні вачэй або вышэй. Гэта былі засечкі, зробленыя сякерай або далатом у выглядзе кампазіцыі рысак (вертыкальных, гаразынтальных), трохкутнікаў і інш. геаметрычныя формы.

Бортнае знамя выкарыстоўвалі ня толькі для пазначэння ўласнасці на сваю борць (калоду), але і прылад, ды да таго ж яно было адмысловым уласным подпісам на важных дакументах. Захаваліся такія подпісы ў судовых кнігах, пры гэтым знамёна ніколі не паўтараліся, хаця часам былі вельмі падобнымі. Сваё знамя бортнікі ведалі як свае пяяць пальцаў і маглі яго прачытаць.


Бортнае знамя было на столькі моцным, што не дазваляла выкарыстоўваць борць або прыладу без дазвола ўласніка гэтага кляйна. Бывалі такія выпадкі, калі ўласнік бортнага дрэва паміраў і не паспяваў перадаць сваё знамя другому бортніку (або сыну), то ніхто ня мог здабываць мёд з той борці або калоды.

Перадваліся знамёна спадчынна ад бацькі да старэйшага сына, астатнім сынам перадавалася знамя з дадаткамі - то бок да бацькоўскага знака дадаваліся дадатковыя элементы: адна ці некалькі рысак, або іншыя элементы.

Акрамя таго, што знамя пазначала ўласнасць, яно накладала пэўныя абавязкі на бортніка: знаменаванае бортнае дрэва і тэрыторыю вакол яго бортнік павінен быў даглядаць - прыбіраць смецце, падграбаць траву, высякаць хмызняк, і заўсёды клапаціцца, каб дрэву раслося добра і ніхто яго не псаваў.


Захаваліся такія таемныя знакі, і сёння іх можна знайсці. Самае цікавае з іх гэта знамя на старым 500-гадовым дубе “Мінтусе”, што ў Гомельскай вобласці. Было яно зафіксавана ад спадчыннага бортніка Восіпа Гіля яшчэ ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, якое ён паказаў навукоўцам, з тых часоў яго ніхто больш не бачыў. Яшчэ адно знамя было высечана на старой сасне на могілках у Вілейцы, і яшчэ адно зараз захоўваецца ў музеі старажытнабеларускай культуры (бортная калода), а больш за ўсё такіх знамён захавалася ў старых лясах (у Белавескай Пушчы).

Так, што калі вы ў лесе пабачылі невядомыя і дзіўныя знакі на дрэве, не пужайцеся - гэта таемнае пісьмо бортнікаў мінулага, а можа і сённяшняга часу.

Прыклад чытання знамёнаў з юрыдычных актаў Уладзімірскага уезда (1533 год):

знамя на рыске крыж з вілкамі ды заячы вушы (мал.1); дуга з рубежом ды заечы вушы (мал.2); цес з двума рыскамі ды на рыске заячы вушы (мал. 3).