• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Унікальны фотаархіў па бортніцтву

З дазволу ўладальніка і дзеля пашырэння вядосмасці спадчыны Уладзіміра Гуркова, які яшчэ ў 80 гадах мінулага стагоддзя пазнаёміў са спадчынай пчалярскай справы неабсяжнае кола прафісійных пчаляроў, аматараў пчалярскай справы, звычайных людзей, якія толькі-толькі пачыналі прыглядацца да такога зантяка як догляд пчол.

Калі казаць бліжэй да ўнікальнага фотаархіва, дык калі шчыра, то некаторыя фота не былі бачаныя шырокай грамадкасцю. І вось тут, з дазволу ўладальніка фота-спадчыны, я ўзяў на сябе адказнасць за распаўсюд і вяртанне пачэснага імя і вынікаў вялікай працы славутага навукоўца.

Калекцыя складае каля 200-300 фотаздымкаў розных часоў і рознай тэматыцы. Асноўная частка фотаматэрыялу была назапашана ў 60-70 гг 19 стагоддзя (хаця могуць быць і больш старыя і больш новейшыя фотаздымкі), асноўным рэгіёнам сталі ваколіцы Амсціслаўя, Палесся, Магілёўскай вобласці (хаця толькі самая малая частка фотаздымкаў падпісана - ад таго вызначыць месцы кожнага фота немагчыма).

Фотаздымкі адлюстроўваюць стан пчалярства ў Беларусі на пэўны перыяд: актыўнае развіццё пчалярства ў рамовым вуллі, калоднае бортніцтва і аўтэнтычнае бортніцтва.

Пры гэтым калоднае пчалярства прадстаўлена найбольш у самых розных формах.

Хочыцца выказаць вялікую падзяку Алесю Гуркову за магчымасць адсканаваць арыгіналы і паказаць грамадскасці, якая цікавіцца тэмай бортніцтва ў Беларусі.