• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

  • Босы Бортнік

Уся справа ў лазьбені

Як мы раней даведаліся, бортніцтва з’яўлялася асобнай галіной эканомікі, што патрабава існаванне адзінай падатковай сістэмы і зразумелых мер тавараабмену. Не апошнюю ролю адыгрываў лазбень.

Дык што ж такое лазбень? Лазбень - адмысловы кораб з ліпавага лубу для патрэб бортніка пад час збору мёда.

Дык як звязаны лазбень з падаткамі? Справа ў тым, што з бора (лес, ў якім было 60 борцей) спаганялі (выплачвалі) ручку або лазбень мёда ў сотах. Многа гэта або мала? Трэба ўлічваць, што лазбень змяшчаў 8 кг мёда ў сотах, што дазваляла яму быць адмысловай мерай вагі ў даўнія часы. Зараз падаецца, што 8 кг гэта ня многа, але раней з бора ў спрыяльны год можна было назбіраць каля 3-4 лазбеняў (а калі год ня добры - і таго меньш). Таму кожны лазбень і лічыўся ў прафісійнага бортніка на вагу золата, бо з яго бортнік атрымліваў плён сваёй працы.


Але з часам падатковая сістэма станавілася ўсё больш жорсткай. Так, з канца 17 стагоддзя мядовы падатак змяніўся са звычайнага на “палавінны” (палова ўсяго сабрана мёда). Гэта прыгнячала стан насельніцтва краю і прыводзіла да хваляванняў. Часам яны насілі лакальны характар і мала дзе ўзгадваюцца, аднак, адно з іх пакінула свой след у гісторыі.

Адбылося гэта ў самым пачатку 18 стагоддзя, калі звычайнае хваляванне бортнікаў і сялян Слонімскага староства перарасло ў малавядомы Мядовы бунт, адзіны такі на прасторы тагачаснай Еўропы.

І тут не абыйшлося без вядомага нам лазбеня, які адыграў галоўную ролю і быў перадумовай ўзнікнення бунту. Мядовы ж ён зваўся ад таго, што ўласнікамі староства быў зменены без згоды Вялікага князя мядовы падатак. Да хваляванняў падатак (аброк) раўняўся 25 грошам з лазбеня мёда ў сотах. Аднак, у пачатку 18 стагоддзя падатак змянілі на палову ўсяго сабрана мёда ня толькі з бора, але і вулляў пры сядзібах. Гэта выклікала незадвальненне з боку бортнікаў. Акрамя таго, была ўведзена паншчына, што і выклікала выбух нязгоды яшчэ і сярод сялянства.

Рост ціску на бортнікаў і сялян прывёў да таго, што на працягу 20 год адбываўся адкрыты супраціў ня толькі са зброяй, але і праз афіцыйныя ўстановы (суды). Усе 20 год бортнікі і сяляне пазбягалі падаткаў і абаранялі сябе ад гвалту магнацкіх сіл, ад чаго толькі ў 1721 годзе адбыўся Вялікакняскі суд, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі бортнікаў і сялян з аднаго боку і магнаты з другога. Няхай у бортнікаў і сялян не атрымалася абараніць свае правы, што было звязана са спецыфікай судовай сістэмы, але яны паказалі, што добра ведаюць законы, свае правы і абавязкі, і з’яўляюцца прафесіяналамі ня толькі ў лесе і на полі, але і могуць весці справы ў судах.

Вось як бывае, што звычайная працоўная рэч можа мець незвычайны статус у гісторыі. А лазбенем і сёння карыстаюцца, каб мёд збіраць.

Лукно=3+ліпаўкам=7+вёдрам=10 пудам=20 ручкам, лазбеням, ліпечням = 40 гарнцам = 80 паўгарнцам = 240 квартам мёда ў сотах = 160 кг.