top of page
  • Writer's pictureІван Восіпаў

Што такое вотчына для бортнікаў?

Бортніцтва цікава тым, што паглынае нас глыбока ў свае нетры і распавядае пра дзівосны свет мінулага.

Ужо хутка пачнецца новы год. Для бортніка гэта ў першую чаргу вясна (без пэўнага чысла), калі можна абыходзіць сваю "гаспадарку" і распачынаць новы год: дзе пачысціць, дзе затварыць, дзе падрамантаваць, куды калоду-вулей зацяягнуць, дзе борць борціць - ажно да самага сканчэння вясны.

Аднак, сутыкнуўся я вось з чым: а як назваць сваю тую самую гаспадарку, улічваючы глыбокі кантэкст.

І вось калісці я сустрэў у цудоўнай кнізе "Рэчыцкае палессе" Часлава Пяткевіча цікавы тэрмін -вотчына- (і -вотчыч- для чалавека).


Што ж гэта такое вотчына?

А гэта тоё што мы завем часта Бацькаўшчына:)) І сапраўды ў Гістарычным слоўніку беларускай мовы -вотчына-, -отчына-, -очына- ужо вядома з сярэдзіны 15 стагоддзя і тлумачылася як маёмасць, атрыманае ў спадчыну ад бацькі. У дадатак вотчына таксама мае значэнне Радзімы і ўласнага рода.

Вось такое простае ды не зусім слова вотчына.


А ў бортніка гэтага іншае:)?

Сапраўды ў бортнікаў вотчына - гэта тая самая гаспадарка, з якою ён жыве і за якую рупіцца.

Як пазначана ў Ч. Пяткевіча - гэта і ёсць бортніцтва (як уласнасць, як спадчына і як дзейнасць).

У той жа час у этымалагічным слоўніку -вотчына- гэта пчаліная гаспадарка, прыдатнае для пчол месца.

Вось жа цікава як бортнікі захавалі глыбокі кантэкст свайго промысла ў адным слове: промысел базуецца на маёмасных адносінах, промысел перадаецца ад бацькі да сына ў спадчыну, як і прылады, вуллі і пчолы перадаюцца ў спадчыну, гэта месца, якое трымае бортніка на ім як зямля сваіх продкаў (бацькаўшчына).


А вось гэта вам мае вотчына :)) яна выглядае як кветка ў лесе, або як танец пчалы на кветке:)) Гэтыя дыяграмы адлюстроўваюць штогадовы стан вотчыны, або бортнай гаспадаркі бортніка.





Кожны кут паказвае пэўную колькасную або якасную характэрыстыку - па іх можно пабачыць зменлівасць і хаатычны лад бортнага промысла і турбот кожнага бортніка - бо ўсё круціцца вакол пчалы, якую бортнікі апекавалі ў мінулым і апекуюць зараз.


Больш пра значэнне слова -вотчына- у базе дадзеных N-корпуса беларускай мовы

3 views0 comments
bottom of page