top of page
  • Writer's pictureІван Восіпаў

Бортніцтва: Як выціскаецца воск

Кароценькі відэа-нарыс пра тое, як бортнікі выціскаюць воск і адначасова вырабляюць воскадавіны (оскодавіны), якія потым ідуць на прывабліванне пчол у вуллі і борці.




Такім чынам яшчэ шмат гадоў таму бортнікі "здабывалі" воск і працэс не змяніўся акрамя таго, што замест драўляных бочак і гарачых камянёў зараз можны выкарыстоўваць жалезны посуд. Але ад гэта сам працэс не змяняецца.


Ну дык, паляцелі:)

  • Перш-наперш трэба назапасіць суш (пустыя соты), соты з мёдам!, або камяк сотаў з выціснутым мёдам! - адным словам трэба сыравіна.

  • Другое - патрэбна добрая такая ёмістасць, каб туды змясцілася сыравіна і каб яна не была занадта цяжкай. Затым заліваем вады (зусім ня шмат, мо, якую 1/3 ёмістасці) і ставім на вагонь.

  • Чакаем і..... таго часу, калі на паверхні з'явіцца воск (паверхня стане залатой/жоўтай).

  • Пасля гэтага хутчэй бяжым па мех і ўліваем ў яго ўсю вадкасць з ёмістасці.

  • І вось тутака пачынаем выкрычваць або выціскаць воск з меха:) Трэба гэта рабіць хутка - але і акуратна - бо вада вельмі гарачая, а калі і воск трапае на скуру - то можна атрымаць апёкі.

  • Пасля гэтага няхітрага працэса - чакаем пакуль воск астыне - ён будзе на версе той ёмістасці, у якую выціскаўся воск.

  • Потым яго можна сабраць - вытапіць печ (але ня моцна горача) і гарачы воск разліць у кружкі (тыя самыя як было раней яшчэ 500 год таму - калі воск вывозіўся ў краіны Еўропы - "кругі воска").

13 views0 comments
bottom of page