• White Twitter Icon
  • White Facebook Icon
  • White Vkontakte Icon
  • White YouTube Icon
  • White Instagram Icon

Распавесць | Share

Бортнік Іван з Бараўлян, уваходаў бортных Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербускіх

TreeBeekeeper Ivan from Barauliany, Palessie forests area, Svireski and Verbuski treebeekeeper's holdings.

Беларусь                     www.bortnictva.by                            Belarus

10 017©Братэрства Босых Бортнікаў. Дзе бортнічкі борцілі - там трэсачкі ляжалі

Бортныя знамёна

Знак | Кляйно | Знамя

Са старажытных часоў бортнікі карысталіся сваёй уласнай сістэмай пісьма - гэта таемныя знакі (бортнае знамя), што былі на бортных дрэвах і на прыладах бортных.

Аднак, пісьмо не ўтрымлівала ніводнай літары, а складалася з простых форм (трохкутнікі, рыскі, душі, крыжыкі), спалучэнне якіх вымалёўвала розныя фігуры і кампазіцыі.

 

За сівымі стагодзямі сэнс гэтых знакаў (знамя) пачаў губляцца, але яшчэ 200 гадоў таму людзі чыталі іх як цэлыя гісторыі. Бо кожны знак акрамя назвы (вавёрка, дрэва, межы, барада, лапа і інш.) мела сваё прачытанне ("левы рубеж за ім заячы вушу і дзве тны", або "мяжа на тне і тры рубежы).

 

У бортніцтве знамёна перадаваліся спадчынна ад бацькі да старэйшага сына, сярэдні і малодшы сыны маглі ў бацькава знамя дадаць свае элементы - гэтае былі ўласныя гербы і подпісы. Захаваліся знамёна ў судовых кнігах і на старых дрэвах.

 

Знамёна пазначалі ўласнасць бортніка на борці і дрэвы, на прылады - ажно было адлюстравана ў Статуце ВКЛ.